tgoop.com/viasna96/29745
Last Update:
❗️За ўдзел у пратэстах, верагодна, будуць судзіць вядомую фітнэс-інструктарку і чэмпіёнку СССР, якая мае падзяку ад Лукашэнкі
17 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Мінска будуць разглядаць справу ў дачыненні да Наталлі Мікалаеўны Наважылавай. Ёй інкрымінаваны «народны» артыкул 342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Суддзя — Кацярына Мурашка.
Ініцыялы жанчыны цалкам супадаюць з ініцыяламі фітнэс-інструктаркі міжнароднага класа катэгорыі «Elite» Наталлі Наважылавай.
Наталля — старшыня міжнароднага грамадскага аб'яднання «Федэрацыя фітнэсу», майстарка спорту па спартыўнай гімнастыцы, чэмпіёнка СССР, стваральніца Нацыянальнай школы фітнэс-трэнераў. Наталля Мікалаеўна з'яўляецца таксама афіцыйнай прадстаўніцай Фітнэс праграм універсітэта Reebok і Nike.
Яна таксама праводзіць Усебеларускія канферэнцыі па праграме «За здаровы лад жыцця». Узнагароджана Ганаровай граматай Лукашэнкі «За значны ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця».
BY Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Share with your friend now:
tgoop.com/viasna96/29745