tgoop.com/viasna96/29773
Last Update:
У Лепелі мужчыну асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» за сарваны дзяржаўны сцяг
У судзе Лепельскага раёна паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў) да аднаго года і шасці месяцаў абмежававання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі») асудзілі 41-гадовага Аляксея Маладыка. Прысуд вынес Міхаіл Юрчанка.
Мясцовая раёнка распавяла дэталі абвінавачвання. Знаходзячыся ў Лепелі і будучы на падпітку, як сцвярджае газета, мужчына навідавоку ў людзей падскочыў і вырваў рукамі прымацаванае на сцяне адміністрацыйнага будынка драўлянае дрэўка з дзяржсцягам. Пры гэтым ён сарваў кранштэйн з месца яго мацавання і пашкодзіў дрэўка, пасля чаго сцяг з дрэўкам аднёс на вуліцу Валадарскага ў Лепелі, дзе пакінуў на вуліцы і ўцёк.
Агулам у Беларусі паводле артыкула 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў) асудзілі мінімум 215 чалавек.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117417
BY Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Share with your friend now:
tgoop.com/viasna96/29773