tgoop.com/viasna96/29779
Last Update:
❗️«Іх маглі абліць вядром вады, а потым ударыць электрашокерам». Гісторыі былых палітычных арыштантаў
У беларускіх ізалятарах ужо пяты гад запар затрыманых паводле палітычных матываў утрымліваюць у жахлівых умовах утрымання, якія можна расцэньваць, як катаванні. Рэжым Лукашэнкі стварае горшыя ўмовы для арыштантаў не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах. Дзясяткі людзей штодзённа пакутуюць ад холаду ў бетонных камерах, ад алергіі на ўкусы клапоў, ад здзекаў падчас праверак.
«Вясна» паразмаўляла з чатырма беларусамі, асуджанымі па адміністрацыйных справах напрыканцы 2024-га — напачатку 2025-га, і распытала ў іх пра ўмовы ўтрымання для «палітычных» у розных гарадах Беларусі.
Яны распавялі, як прымушаюць прысядаць голым падчас праверак, як робяць уколы праз "кармушкі", як катуюць холадам у камерах РУУСа, пра беларуса-«вагнераўца» на Акрэсціна і пра тое, якія сродкі катаванняў выкарыстоўваюць у КДБ і ГУБАЗіКу.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117425
BY Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Share with your friend now:
tgoop.com/viasna96/29779