tgoop.com/viasna96/29791
Last Update:
Былому вайскоўцу Дзмітрыю Пазнякову збіраюцца ўзмацніць пакаранне
Дзмітрый — ураджэнец Узбекістана. Служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе, потым працаваў намеснікам каменданта ў Брэсцкай ваеннай камендатуры, а таксама выкладаў на вайсковым факультэце БДУ. Яго затрымалі 9 жніўня 2023 года. Паводле прапагандыстаў, Пазднякоў быў завербаваны польскімі спецслужбамі. У лістападзе 2023-га палітвязня асудзілі за «здраду дзяржаве» да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго адправілі ў наваполацкую калонію № 1.
Паводле інфармацыі «Вясны», у калоніі палітвязня катавалі з ужываннем электрашокера, прымушалі падпісваць дакументы і пустыя аркушы. Акрамя гэтага, яго неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар (ШІЗА) і памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Дома Дзмітрыя чакаюць жонка і двое дзяцей.
Сёння, 14 лютага, у Наваполацку адбудзецца суд па замене Дзмітрыю рэжыму на турэмны. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Хрыпач.
BY Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
![](https://photo2.tgoop.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/bWTmvLCKwT5tJO1gTOIwkzqSBzS9ZLYUv-dVmSavdtVeud5BXaT7MxFQyMVLbwsIvUiUkGDlm3TY-0yxsMocK-DqFQLe3JPVoRDkiKLYRYsDGpDDsjAAxHmev-sN6XvpZF0ILi2FjqdWWYtnfzlWakzMHIAOYGMOaGB5cXOUODCr17QogpxcO567TutJsrICOnm4YMdzO5eDIVPQ_XZ5dZ7KMD7GvQrBzjR6mGmuGpgcw0zuVwnR2bl3XdWMbyk-Wpt3WSArk4GsSVXhd4qr-7mg2FM1kMcJFdZPl3t8q1WMdKr4koR2pV-q2miYGUZEHt1CoFqDLRx_WBVyGowkww.jpg)
Share with your friend now:
tgoop.com/viasna96/29791