tgoop.com/volnaja_belarus/4517
Last Update:
КАНФЭРЭНЦЫЯ. ПЕРШЫЯ ВЫНІКІ.
20 лютага 2025 года, адбылася важная прэсавая Канфэрэнцыя НВР "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ" для польскіх і замежных журналістаў з запрашэньнем супрацоўнікаў замежных амбасадаў. Задача "Вольнай Беларусі" — данесьці да палітыкаў Эўразьвязу гуманістычную пазыцыю выратаваньня палітычных закладнікаў рэжыму Лукашэнкі шляхам перамоваў з тэрарыстычным рэжымам аб вызваленьні іх з турмы ўзамен на скасаваньне шкодных для народа татальных эканамічных санкцыяў, выгадных Пуціну і Расеі.
На сёньняшні дзень такую добрую пазыцыю разумее і падтрымлівае новае прэзыдэнцкае кіраўніцтва Амэрыкі. (Шляхам непасрэдных перамоваў ужо вызвалілі некалькі вязьняў). Спадзяемся таксама на разумнае гуманнае рашэньнне Эўразьвязу, на станоўчае ўспрыняцьце нашай прапановы.
----------------------------
УДАР ПА ЭКСТРЭМІЗМУ
Першая рэакцыя на Канфэрэнцыю аказалася даволі кур'ёзнай і не з таго боку. 21-га лютага ў прасторы зявілася тэрміновая інфармацыя (працавалі, відаць, ноччу) ад лукашысцкага Міністэрства Унутраных спраў наступнага кшталту:
Решение МВД от 21.02.2025 № 3ЭК «О признании группы граждан экстремистским формированием и запрете его деятельности»
Экстремистское формирование
"Вольная Беларусь"
Группа граждан из числа руководителей национально-освободительного движения "Вольная Беларусь" осуществляет экстремистскую деятельность, в том числе посредством ряда сетевых ресурсов.
Далей пералічваецца 48 "сетевых ресурсов" (амаль палова зь якіх мне нават невядома) і асобы.
Здаецца дзіўным такі хуткі дэмарш, лукашызм у гэтых абставінах мог бы не сьпяшацца. Але, магчыма, вечарам пазванілі з Крамля (бо Маскве тое дрэнна), і ў Менску за ноч усё зрабілі.
Да ранейшай маёй крымінальнай спрвы дадалі "экстрэмізм". Зразумела, што гэта зроблена для тых, хто будзе ў Беларусі слухаць, глядзець і чытаць "Вольную Беларусь", каб кінуць іх за краты. Таму заклікаю быць разумна асьцярожнымі, ведаючы, што робіцца ў нашай краіне.
Што датычыць " апанэнтаў". Тут панове, гаспадары і таварышы, спадары і спадарыні і ўся засьведчаная шляхта на эміграцыйнай сцэне, -- хочаце верце, а хочаце -- не. Але далей цярпець нельга. Пракуратура "Вольнай Беларусі " ў асобе Генэральнага пракурора тройчы саветніка юстыцыі сп. В. Лысагорскага з пачуцьцём грамадзянскага абавязку ўсчала сьледзтва па факту тэрарыстычнай дзейнасьці арганізацыяў пад назовам "Міністэрства Унутраных Справаў Рэспублікі Беларусь", "Галоўнае Упраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй", "Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь", "Комитет Государственной Безопасности Республики Беларусь". Сьледчыя дзеяньні праводзяцца па факту групавога тэрарызму і ўдзеле ў ім з выкарыстаньнем дзяржаўных структур спадароў Кубракова Івана Ўладзімеравіча, Карпенкова Мікалая Мікалаевіча, Антоненкі Андрэя Валерыявіча, Тэртэля Івана Станіслававіча.
Клаўзула юрыспрудэнцыі: Нават калі некаторым набяжыць на пажыцьцёўку -- мужайцеся, бо суд будзе справядлівы.
ЗП.
21-02-2025.
BY ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
Share with your friend now:
tgoop.com/volnaja_belarus/4517