tgoop.com/wartabelarus/1826
Last Update:
Рэакцыя сусьветных палітыкаў на перамовы Трампа і Зяленскага
«Ваша годнасьць ушаноўвае мужнасьць украінскага народа. Будзьце моцныя, будзьце сьмелыя, будзьце бясстрашныя. Вы ніколі не будзеце самотныя, дарагі прэзідэнт Зяленскі. Мы працягнем працаваць з вамі дзеля справядлівага і ўстойлівага міру», — прэзідэнт Эўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен.
«Ніхто не жадае міру больш, чым украінцы. Таму мы працуем над агульным планам трывалага і справядлівага міру. Украіна можа разлічваць на Германію — і на Эўропу », - канцлер Германіі Олаф Шольц.
"Расія – агрэсар, Украіна – ахвяра агрэсіі", – прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.
«Спадзяюся, Украіна не страціць падтрымку Злучаных Штатаў, якая для нас вельмі важная. Сёньня не час для эмоцый — ні з чыйго боку. Трэба шукаць агульныя пазіцыі», — мэр Кіева Віталь Клічко.
«Украіна — гэта Эўропа! Мы падтрымліваем Украіну. Мы ўзмоцнім нашу падтрымку, каб яна магла працягваць адбівацца ад агрэсара. Сёньня стала зразумела, што свабоднаму сьвету патрэбны новы лідэр. Нам, эўрапейцам, трэба прыняць гэты выклік», — кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас.
«Трамп і Вэнс арганізавалі ганебнае шоў. Мне сорамна за такія паводзіны. ЗША заслугоўваюць нечага лепшага. Свабодны сьвет павінен падтрымаць Украіну. Я быў і застаюся з Зяленскім», - экс-кіраўнік дыпламатыі ЭЗ Жазэп Барэль.
«Моцныя людзі складаюць мір, слабыя развязваюць вайну. Сёньня прэзідэнт Трамп адважна стаяў за мір, нават калі шмат каму было цяжка гэта пераварыць. Дзякуй, спадар прэзідэнт!» — прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан.
«Праўда простая. Расея ўварвалася ва Украіну. Расія — агрэсар. Украіна абараняе сваю свабоду — і нашу. Мы на баку Украіны», — прэзідэнт Малдовы Майя Санду.
"Зяленскі зьнішчыў сябе ў вачах амерыканскага народа", – амэрыканскі прадпрымальнік Ілон Маск.
«Дзякуй прэзідэнту ЗША за тое, што вы адстойваеце інтарэсы Амерыкі так, як ніводзін прэзідэнт не меў сьмеласьці зрабіць раней. Дзякуй за тое, што вы ставіце Амерыку на першае месца. Амерыка з табой! », — Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё.
"Зяленскі сваімі паводзінамі ў Белым доме зрабіў амаль немагчымай дапамогу з боку ЗША", – амерыканскі сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм.
BY WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Share with your friend now:
tgoop.com/wartabelarus/1826