ZIANON_PAZNIAK Telegram 1190
Зянон Пазьняк: Офіс Святланы Ціханоўскай – гэта ілюзія і імітацыя, якая рана ці позна разваліцца

Беларусы расчароўваюцца ў беларускіх палітыках, у тым ліку і ў працы кабінета Святланы Ціханоўскай. Людзі становяцца больш пасіўнымі і менш актыўнымі ў палітычна-грамадскім жыцці супольнасці. Асабліва гэта заўважна ў Вільні. Чаму так адбываецца, каментуе вопытны палітык Зянон Пазьняк:

– Ціханоўская і офіс, кабінет гэты, ілюзія, імітацыя. Рана ці позна павінны разваліцца і людзі, якія жывуць на эмоцыях і ўспрымаюць гэта на ўзроўні пачуццяў, гэта таксама ўбачаць. Рэальнасць такая, што ідзе вайна. У гэтай вайне Расея павінна быць разбіта, калі яна не будзе разбіта, то забудзьце пра дэмакратыю, забудзьце пра свабоду. Будзе знішчэнне і не толькі Беларусі, але Балтыі і Польшчы. Расея – гэта агрэсіўная краіна, зараз вырашаецца лёс.

Зянон Пазняк выказаўся і наконт прэтэнзій да яго з боку прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай, пра крытыку яе дзейнасці і кабінета:

– Я іх не крытыкую, я не лічу іх палітыкамі, тым больш Святлану. Яны нічога не зрабілі, бо не ўмелі, не ведалі, не хацелі, у іх другія задачы. У іх задача імітацыі, падтрымліваць гэтую імітацыю, якую падтрымлівае захад. Гэта публіка, на якую ставяць пэўныя заходнія колы, каб пры развале, перамозе над Расеяй, на іх спіне ўехаць у Беларусь. Уплываць на стварэнне адпаведнай улады ў Беларусі, мець на яе ўплыў, мець прэферэнцыі ў гандлі і гэтак далей.

Паводле Зянона Пазьняка, калі б заходнія колы «на гэтых спінах уехалі б у Беларусь» і мелі ўплыў на ўладу, то гэта зноў статус каланіяльнай краіны і сяброўства з Расей. І потым зноў усё скончыцца чарговай вайной і чарговай акупацыі.

Як заўважыў палітык, кабінет Святланы Ціханоўскай не вядзе самастойнай палітыкі, бо яны залежаць фінансава ад Захаду.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

tgoop.com/zianon_pazniak/1190
Create:
Last Update:

BY Зянон Пазьняк

Share with your friend now:
tgoop.com/zianon_pazniak/1190

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

More>> With the administration mulling over limiting access to doxxing groups, a prominent Telegram doxxing group apparently went on a "revenge spree." The optimal dimension of the avatar on Telegram is 512px by 512px, and it’s recommended to use PNG format to deliver an unpixelated avatar. A vandalised bank during the 2019 protest. File photo: May James/HKFP. Telegram users themselves will be able to flag and report potentially false content.
from us

Telegram Зянон Пазьняк
FROM American