Telegram Web
Спадчына
Зафіксую, што руіны Смальянскага замка не з'яўляюцца стабільнымі: за апошнія гады абвалілася адна з дзвюх арак верхняга яруса. Помнік незаўважна, але працягвае разбурацца. Ніякіх мер па кансервацыі ці рэстаўрацыі не прадпрымаецца, нягледзячы на тое, што аб'ём…
Выйшаў артыкул архітэктара Андрэя Шулаева, дзе ён робіць спробу ў тым ліку рэканструяваць арыгінальны выгляд ляпных аконных ліштваў Смальянскага замка. Акрамя вядомага картуша, які мае шмат агульнага з камінам у вежы Гальшанскага замка, аказваецца, на суседняй сцяне захавалася частка аконнага праёма з фрагментамі аналагічна дэкору. Таксама па малюнку Пешкі вядома, што і іншыя вокны былі дэкараваны так. Сумяшчаючы дзве гэтыя крыніцы, архітэктар робіць гіпатэтычную рэканструкцыю выгляду абрамленняў.

Пасля серыі нашых публікацый пра маньерысцкую арнаментыку, прыемна бачаць, што згадкі страпворк, кабашоны і раўты знайшліся ў свежым артыкуле пра беларускую архітэктуру.

#Смальяны #дэкор #маньерызм #замкі
🚜Начали демонтаж бараков на месте графских конюшен.

👉На самом деле с графских времен до наших дней дожил только фундамент здания. Остальное уже построили после.

❗️В музее рассказали, что стены и кровля, которые сейчас сносят, не представляют исторической ценности. Фундамент, представляющий историческую ценность, будет не тронут и законсервирован.
Спадчына
🚜Начали демонтаж бараков на месте графских конюшен. 👉На самом деле с графских времен до наших дней дожил только фундамент здания. Остальное уже построили после. ❗️В музее рассказали, что стены и кровля, которые сейчас сносят, не представляют исторической…
Як заўсёды, "каштоўнасці не мае", "усё па праекце", а як капнеш, дык усё не па законе. А галоўнае, што будынак, які, відавочна, ніякі не савецкі, а дарэвалюцыйны, зносяць проста каб знесці, ніякага аднаўлення не прадугледжана. Я нават думаю, што няма ніякіх крыніц, як ён выглядаў. Будзе смешна, калі праз 20 гадоў знойдзецца палітычная воля і грошы на аднаўлення рэштак сядзібы Тышкевічаў у Лагойску, і выявіцца, што аднаўляць трэба той від будынка, якія сёння знішчаецца.

#Лагойск #сядзібы #гаспадарчыяпабудовы #знішчэнне
Чыноўнікі дамагаліся знішчэння стайняў яшчэ з 2021 года, бо "не бачаць нічога нічога каштоўнага. Дык калі ў вас такая падслепаватасць, дык ідзеце ў кароўнік працаваць, навошта вы кабінет чыйсьці займаеце?
Forwarded from Спадчына
Свядомыя грамадзяне заўважылі занядбаны стан стайняў былога палаца Тышкевічаў у Лагойску і патэлефанавалі на гарачую лінію райвыканкама. У выканкаме паведамілі, што хочуць знесці будынак, за што даўно змагаюцца з Міністэрствам культуры, бо не бачаць у ім нічога каштоўнага. Будынак стайняў з'яўляецца на дадзены момант гісторыка-культурнай каштоўнасцю, знішчэнне якой будзе крымінальным злачынствам, але пры выключэнні будынка са спісу нішто не будзе замінаць бульдозерам.

#лагойск #палацы #гаспадарчыяпабудовы
Каналу Tech Lead споўнілася два гады 🎉

Сябры, хочам парэкамендаваць вам канал @techleadby, які ўжо два гады публікуе цікавыя навіны папулярнай навукі, тэхналогій, архітэктуры і дызайну, а часам піша і пра бізнэс, прыроду, ежу, лайфстайл.

Гэты праект некамерцыйны, таму рост аўдыторыі – адзіная матывацыя для каманды працягваць працу на карысць беларушчыны.

Далучайцеся:
@techleadby
Спадчына
У Брэсце выставілі ўчастак у гістарычным цэнтры горада па вуліцы Будзённага, 26, сярод умоў - аднаўленне фасадаў знішчанага будынка гарадской думы, выкананага ў цагляным стылі. #аднаўленне #гістарычнаязабудова #брэст https://brestcity.com/blog/v-breste-namereny…
Як цяпер выглядае адбудова будынка гарадской думы ў Брэсце па вуліцы Будзённага, 26. Участак прадалі з умовай, што забудоўшчык адновіць фасад знішчанага помніка архітэктуры, выкананага ў цагляным варыянце эклектычнага стылю.

У многіх узнікне пытанне, а што гэта за аднаўленне з бетону? Насамрэч розніцы няма з чаго аднаўляць, калі звонку будзе выглядаць як раней. Адзінае што: выкарыстоўваючы негістарычныя матэрыялы для асновы, можна лёгка памыліцца з памерамі, бо цэгла дыктуе канкрэтны модуль, а з бетону можна адліць што заўгодна. Трэба быць уважлівым, каб не атрымалася пародыя пад даўніну.

Пакуль пра якасць аднаўлення будынка гарадской думы казаць рана, трэба дачакацца, калі пачнуць рабіць фасады. Вельмі спадзяюся, што атрымаецца, бо гэта будзе добрым прыкладам таго, што горад можа прапісваць забудоўшчыкам канкрэтныя ўмовы па аднаўленні страчанай архітэктурнай спадчыны.


https://www.realbrest.by/novosti/realnyi-brest/v-breste-vossozdayut-gorodskuyu-dumu-takoi-kakoi-ona-byla-bolee-100-let-nazad.html
#аднаўленне #гістарычнаязабудова #брэст
2025/01/05 16:42:11
Back to Top
HTML Embed Code: